Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "PaVetra. Водар роднага краю"

  • 23.09.2016

З 23 верасня 2016 па 23 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава "PaVetra. Водар роднага краю".

На першым плане экспазіцыі будзе прадстаўлены водар PaVetra – сімвал Беларусі, створаны парфумерамі Сафіяй Гройсман, адной з самых тытулаваных парфумераў свету, і яе вучнем Уладзіславам Рэкуновым.

Парфумерная майстэрня Улада Рэкунова – адзінае на тэрыторыі СНД прадпрыемства, якое спецыялізуецца на персанальных і карпаратыўных паслугах у сферы высокай моды.

Мэтай выставы з’яўляецца прэзентацыя сінтэзу розных накірункаў у мастацтве і парфумерных кампазіцый, як у кантэксце гісторыі Беларусі, так і на сучасным этапе. Выстава дазволіць зірнуць на гісторыю Беларусі і яе таленавітых прадстаўнікоў праз прызму іх стаўлення да прыгажосці і водару.

Нацыянальны гістарычны музей прадставіць са свайго збору асабістыя рэчы выбітных дзеячаў мастацтва і культуры нашай краіны. Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з прадметамі, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць Ул.Мулявіна, С.Станюты, Л.Александроўскай, А.Клімавай і інш.

На выставе будуць экспанавацца духмяныя кампазіцыі кнігадрукарства, жывапісу, музыкі, тэатра, а таксама персанальныя водары прадстаўнікоў шоў–бізнеса блізкага і далёкага замежжа.

Невыпадкова знакавая парфумерная падзея адбудзецца ў Год культуры. Яна ўвасабляе сабой нараджэнне будучага парфумерна–касметычнага эпіцэнтра.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул.К.Марска, 12

Без выхадных

тэл. (017) 327 43 22, 321 23 71