Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Арт–праект "Зачараванне"

  • 06.09.2016

Пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, 6 верасня ў 15.30 у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя арт–праекта "Зачараванне" фотамастачкі Ірэны Гудзіеўскай і агенцтва мадэляў "Студыя Тамара".

Арт–праект "Зачараванне" накіраваны на фарміраванне станоўчага і паэтычнага ладу сучаснай Беларусі. Тонкая ўзаемасувязь ладу далікатнай дзяўчыны і прыгажосці беларускай прыроды раскрывае яе светлую душу. Абсалютна не этнаграфічны знешне, гэты праект, тым не менш, цесна звязаны з ледзь не галоўнымі нацыянальнымі сімваламі Беларусі – лён, пушча, "прыгажуні". Беларуская міфалогія прысутнічае не наўпрост, а ў падтэксце падзеі, і дадае падзеям лірычнасць і глыбіню.

Фотавыстава, якая складаецца з дзевяноста работ, фарміравалася на працягу пяці гадоў і працягвае папаўняцца новымі працамі. Фотаздымкі праходзяць у Налібоцкай і Белавежскай пушчах, вёсках і хутарах Беларусі. У ёй прынялі ўдзел каля пяцідзесяці мадэляў. Цесная ўзаемасувязь квітнеючай жаночай прыгажосці і непаўторнасці беларускай прыроды – галоўная тэма арт–праекта "Зачараванне". У рамках праекта "Зачараванне" праводзяцца сустрэчы з творчымі людзьмі і дзеячамі беларускай культуры.

Праект увасоблены дзякуючы ўласным намаганням аўтараў праекта – фотамастака Ірэны Гудзіеўскай і дырэктара агенцтва мадэляў "Студыя Тамара" Тамары Ганчаровай, а таксама пад эгідай Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Праект з'яўляецца сацыяльным.

З моманту адкрыцця арт–праекта ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 13 жніўня 2015 года, "Зачараванне" быў прадстаўлены: Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Эканамічным форуме ў г. Порторож (Славенія), г. Будапешт (Венгрыя) і г. Варшава (Польшча) г. Геттисберг, штат Пэнсыльванія, г. Сарасота, штат Фларыда і г. Х'юстан, штат Тэхас (ЗША) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; Дом Масквы (Беларусь), г. Клайпеда (Літва) і ў рамках " Славянскага базару 2016 у Віцебску".

Спецыяльна для праекта, французскі дызайнер беларускага паходжання Юрый Кот стварыў дзве калекцыі адзежы "Лён".

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22