Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзіцячы арт–фестываль "Калякі–малякі"

  • 27.08.2016

27 жніўня з 15.00 да 20.00 ва ўнутраным дворыку музея будзе праходзіць дзіцячы Арт–фестываль "Калякі–малякі".

За некалькі дзён да пачатку навучальнага года, студыя–майстэрня выяўленчага мастацтва "Калякі–малякі" сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем вырашыла парадаваць сваіх маленькіх сяброў вялікім дзіцячым святам!

Кожны, хто ў гэты дзень загляне ва дворык музея, зможа атрымаць сваю порцыю радасці, весялосці, бадзёрасці, энергіі і добрага настрою на ўвесь будучы навучальны год.

Акрамя выставы работ вучняў студыі "Калякі–малякі", гасцей фестывалю будзе чакаць велізарная колькасць цікавых, пазнавальных і займальных актыўнасцей.

У першую чаргу гэта малявальные майстар–класы ад студыі "Калякі–малякі", падчас якіх дзеці і дарослыя змогуць асвоіць нетрадыцыйныя тэхнікі ў жывапісу.

Майстэрня "Экалабараторыя" будзе лавіць лета за хвост: пакажуць, як можна ўпрыгожыць сябе і інтэр'ер прыроднымі матэрыяламі і як назапасіць лета на зіму. Таксама гасцям фестывалю прадставіцца магчымасць вывучаць зорнае неба разам са спецыялістам у галіне астрафізікі Васілеўскім Юрыем Рыгоравічам і зрабіць сабе на памяць бірулькі з сузор'ямі.

Магазін Piramidka.by арганізуе гульнятэку настольных гульняў, а "Мамiна ежа" – кулінарнае маляванне.

Разам з рукадзельніцамі майстэрні AmyFamily можна будзе зрабіць для сябе ці сваіх блізкіх цёплы сувенір. Танцавальныя майстар–класы ад школы танцаў "Квартал" не дадуць гасцям засумаваць і сагрэюць у дрэннае надвор'е, таксама як і выступ школы вакалу "Мікс". Рухомымі забаўкамі, гульнятанцамі і ўсмешкамі пацешаць аніматары студыі "Трям".

Гвоздам праграмы стане выступленне бэбі–тэатра "Бусы" і магчымасць апускання ў віртуальную рэальнасць разам з tilt brush.

Запрашаем усіх! Уваход вольны!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл. для даведак: 327–48–27