Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава паштовак да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Cіл Рэспублікі Беларусь

  • 23.02.2015

У Галерэі музея працуе выстаўка, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Cіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 23 лютага. Экспазіцыю склалі віншавальныя паштоўкі 1960–1980-х гадоў з калекцыі філакартыі. Адна з паштовак датуецца 1943 годам (мастак Д.Капіца, тэкст верша – С.Часнін). Радкі верша заклікаюць на барацьбу з акупантамі: «Встречая славный юбилей,/ Вложи в удар всю мощь и силу./ Чтоб разгромить, вогнать в могилу/ Фашистских извергов скорей!». Прадстаўлены паштоўкі мастакоў А.Цімешава, Л.Волкава, В.Мартынава, А.Антончанкі, Б.Ляшчова, якія пабычылі свет у выдавецтвах «Изобразительное искусство», «Планета» і інш.