Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Кіно–Пікнік"

  • 20.08.2016

20 жніўня ў 15.00 ва дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея пачнецца "Кіно–Пікнік", у рамках якога пройдзе "Міжнародны фестываль вулічнага кіно". Фестываль арганізаваны кінакампаніяй "Наша Кіно".

Ідэя арганізацыі падобнага мерапрыемства бярэ свой пачатак з г. Уладзівастока, дзе ў 2014 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні ўсенароднага кінафестывалю, які змог бы ахапіць дзясяткі тысяч людзей па ўсім свеце, вывесці непрафесійнае кіно ў масы, а маладых аўтараў у ўлюбёнцы публікі.

У 2015 годзе фестываль прайшоў у 47 гарадах па ўсім свеце. На працягу 158 дзён калекцыя фільмаў здзейсніла кругасветнае падарожжа ад Ціхага да Атлантычнага акіяна. Арганізатары фестывалю праехалі 15 000 км., уладкоўваючы кінапаказы і масавыя мерапрыемствы на набярэжных, пляцоўках і дахах дамоў ад Уладзівастока да Лісабона.

Ініцыятыва мела грандыёзны поспех, стаўшы пуцёўкай у жыццё для многіх маладых рэжысёраў. У 150 мерапрыемствах прыняло ўдзел больш за 110 тысяч гледачоў. Праект трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы доўгі кінафестываль у свеце, які падарожнічае па свеце.

2016 год – асаблівы год для вулічнага кіно. Роўна 100 гадоў таму назад у свеце з'явіўся першы вулічны кінатэатр. Менавіта ў гэты юбілейны год арганізатары фестывалю разам з Нацыянальным гістарычным музеем вырашылі далучыцца да такой яркай падзеі і стаць яе часткай. Беларусь стане ўсяго 3–ці краінай па шляху руху Фестывалю. Фільму, адабранаму для ўдзелу ад нашай краіны трэба будзе прадставіць краіну на міжнароднай кіна–арэне. Сярод іншых краін–удзельніц фестывалю можна вылучыць Германію, Грэцыю, Венгрыю, Украіну, Расію, Кітай, ЗША, Ізраіль, Егіпет, Аргентыну і нават Аўстралію.

Акрамя самога прагляду фестывальных фільмаў удзельнікаў мерапрыемства чакаюць розныя майстар–класы ад кінашколаў, open casting day, забавы для дзяцей і многае іншае.

Калі ў Вас узнікнуць цікавыя ідэі, Вы можаце стаць удзельнікам нашага Кіно–пікніка. Альбо проста прыходзьце ўсёй кампаніяй пацешыцца і добра правесці час разам з намі!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22