Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставу "Беларусы ў Войску Польскім 1939–1945 гг." наведалі польскія парламентарыі

  • 03.08.2016

Сярод гасцей быў віцэ–маршалак сейма Польшчы, спадар Рышард Тэрлецкі.

Дэпутаты польскага парламента высока ацанілі працу, праведзеную арганізатарамі выставы і адзначылі, што гэты выставачны праект адыгрывае вялікую ролю ў захаванні гісторыка–культурнай спадчыны Беларусі і Польшчы.

"Вельмі важна, што гэтая выстава служыць ушанаванню памяці беларускіх жаўнераў Войска Польскага, якія мужна змагаліся з нацысцкім агрэсарам на розных франтах Другой Сусветнай вайны", – адзначыў спадар Тэрлецкі.

Выстава працуе па 7 жніўня!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22