Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Чарнічны вечар у Нацыянальным гістарычным

  • 19.07.2016
22 ліпеня ў 17.00 ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея пачнецца мерапрыемства пад агульнай назвай “Чарнічны вечар”. Тэма гэтай падзеі абрана зусім не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень на Беларусі яшчэ некаторы час таму згодна з прыкметамі пачыналі збіраць чарніцы, ягады, якія можна лічыць сімвалам лета.
Такім жа сімвалам лета ў гэтым годзе сталі вечаровыя пятнічныя сустрэчы ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. У гэту пятніцу вас будзе чакаць кірмаш вырабаў беларускіх майстроў-рамеснікаў, цікавыя майстар-класы і вялікі канцэрт гуртоў NGeі MartinS.
Падчас кірмашу вы зможаце не толькі набыць тэматычныя упрыгожванні і прадметы інтэр’еру, аздобленыя чарніцамі, але і паўдзельнічаць у майстар-класах па роспісу драўляных брошак і складанню кампазіцый з галінак.
У 19.00 пачнецца вялікі канцэрт двух маладых беларускіх гуртоў: NGeі MartinS. Гэтыя гурты з’явіліся на беларускай сцэне зусім нядаўна, але ўжо паспелі набыць папулярнасць сярод моладзі. Падчас канцэрту яны выканаюць свае лепшыя кампазіцыі, а таксама некалькі новых сінглаў.
Чакаем усіх!