Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка графічных твораў “Простыя мелодыі”

  • 19.07.2016
У Галерэі музея адкрылася выстаўка графічных твораў Кацярыны Першынай “Простыя мелодыі”. Мастачка нарадзілася ў Мінску ў 1987 годзе. Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым – факультэт перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Два гады навучалася мультыплікацыі  на курсе Івана Максімава ў Санкт-Пецярбургу. Ілюстратар дзіцячых кніг. Супрацоўнічае з выдавецкім Домам “Звязда”, часопісам “Юный спасатель”. У мінулым – праца ў выдавецтве “Азбукварик”, выдавецкім Доме “Вита”. Сёння Кацярына Першына – мастак часопіса “Музейныя вандроўкі”, які выдае Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.