Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Карабель Дурняў"

  • 28.07.2016

28 ліпеня 2016 года ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава мініяцюрных скульптур Маргарыты Дабрынінай "КАРАБЕЛЬ ДУРНЯЎ".

Маргарыта Дабрыніна – член творчага Саюза мастакоў Расіі і мастацкага Фонду Расіі. Яе працы прадаюцца ў мастацкіх салонах Масквы, некаторыя з іх знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Англіі, Канады, ЗША і Ізраіля.

Прадстаўленыя на выставе работы выкананы ў жанры скульптуры малых формаў. Крытэрыі паняцця "скульптура малых формаў" вызначаны ў параметрах, па якіх вышыня і даўжыня твора могуць быць да васьмідзесяці сантыметраў. Аўтар аддае перавагу называць свае працы не халодным словам "скульптуры", а больш цёплым "лялькі". Кожная лялька вылеплена па ўнікальным злепку, дзе адлюстроўваецца характар, знешнасць, адметнасць. Мы гаворым адкрыта – у кожнай ляльцы крыецца рэальны чалавек, з якога скульптар ляпіла свой персанаж.

Тэхналогія вытворчасці выліваецца з керамічных мас (фаянс, гліны розных колераў) у складанай тэхніцы ручной лепкі. Кожная з фігур праходзіць складаны і працаёмкі працэс стварэння ад ідэі – да пластылінавай мадэлі, да наступнай фармоўцы ў гліне і ручной размалёўкі.

Тэма выставы вызначана ў ранняй працы, дзе майстра хвалявала чыстае мастацтва, а не промысел, плюс прыхільнасць да драматургіі і тэатру абсурду. Пано "Карабель Дурняў" стала працаёмкім і доўгім працэсам увасаблення пачуццяў і адносін да свету Маргарыты Дабрынінай.

Выстава ўяўляе тры паўнавартасных акта, дзе раскрыта тэма ў канцэпцыі:

РУСКІ КАРАГОД. Серыя керамічных работ мастачкі, прысвечаная гісторыі рускага жаночага касцюма мінулых стагоддзяў.

ВЕНЕЦЫЯНСКІЯ МАСКІ. Венецыя і яе героі – вяльможы, арыстакраты, паэты, музыканты, мастакі, скульптары, гандальеры...

ПСІХАЛОГІЯ ЖАДАННЯЎ. Маргарыта Дабрыніна надала асаблівую ўвагу ў сваёй калекцыі тэме ўзросту, тэме нязбытнасці мараў, маніі велічыя, тэме кахання, якой не падуладны час.

Мы падрыхтавалі творы "розных эпох" творчага шляху Маргарыты Дабрынінай. У кожнага ёсць свая загадка, сваё натхненне і свая вышыня. У кожным вобразе чытаецца драматургія жыцця і здаровы сарказм, майстар ювелірна адлюстроўвае ўзроставыя метамарфозы і заганы развіцця, не дасканаласць формаў і зместу, складанасць і галізну натуры.

Адназначна – выстава не для лялечнага любавання, гэта багатая ежа для мозгу і крыніца праўды ў мастацтве.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы кампаніі "ІталіМанія" і "Віза Трэвел".

Увага! У Вас ёсць унікальная магчымасць купіць аўтарскія лялькі Маргарыты Дабрынінай! Прыходзьце на выставу "Карабель дурняў" у Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і абярыце ўпадабаны экспанат!

Паважаныя наведвальнікі! Выстава лялек Маргарыты Дабрынінай "Карабель дурняў" у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе па 31 жніўня 2016! Просім прабачэння!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22