Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Ключык знайшоў – бясплатна прайшоў"

  • 25.07.2016

Акцыя "Ключык знайшоў – бясплатна прайшоў". З 4 ліпеня па 28 жніўня. Ключ мяняецца кожны тыдзень.

Знаёмства з новай выставай Нацыянальнага гістарычнага музея "Ад рымскага дынарыя да беларускага рубля" дае Вам магчымасць бясплатна наведаць адзін ці два з пяці яго філіялаў на выбар.

З 25 па 31 ліпеня знайдзіце боны Другой Рэчы Паспалітай, сфатаграфуйце, пакажыце ваша фота супрацоўніку музея (кабінет № 20) і атрымаеце бясплатнае наведванне аднаго філіяла. Апублікуйце фота ў інтэрнэт з афіцыйнымі хаштегами #hmoneta #денарийрубль #histmuseum, пакажыце ваш пост і атрымаеце бясплатнае наведванне яшчэ аднаго філіяла.

Філіялы нацыянальнага гістарычнага музея:

Музей прыроды і экалогіі

Дом–музей I з'езда РСДРП

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Музей гісторыі беларускага кіно

Гасцёўня Уладзіслава Галубка