Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Пырхаючыя кветкі"

  • 07.07.2016

7 ліпеня ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачне працу выстава "Пырхаючыя кветкі".

Сотні пышных матылькоў і экзатычных насякомых з усіх кантынентаў пацешаць погляд знатакоў прыгожага.

У свеце існуе каля 158 тысяч відаў матылькоў самага рознага памеру, афарбоўкі і формы. На выставе прадстаўлены дзённыя і начныя матылькі, атрутныя і цалкам бяскрыўдныя, шкоднікі і вельмі карысныя для чалавека. Тут можна будзе ўбачыць насельнікаў тропікаў і тых, хто жыве ў паўночных лясах, у гарах і на балотах, у Запаляр'і і пустынях Афрыкі.

Прыгажосць і вытанчанасць матылькоў зрабілі іх аднымі з нешматлікіх насякомых, якія не выклікаюць інстыктыўнага адрыньвання ў чалавека. Міфы і легенды пра матылях ёсць амаль ва ўсіх народаў свету. Ўяўленні аб іх звязаны з самымі галоўнымі для чалавека паняццямі - жыццё і смерць, каханне і шчасце.

Але не толькі матылькі вартыя захаплення і ўвагі. Жукі, дзіўна разнастайныя па сваіх памерах, вонкавым абліччы і колеру, таксама змогуць здзівіць вас.

На выставе будуць прадстаўлены і такія незвычайныя насякомыя як павукі-птушкаяды, гіганцкі скарпіён, палачнікі, саранча, конікі і іншыя.

Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, з прыватнай калекцыі Махмудава Рамазана (г. Віцебск)

Выстава накіравана на распаўсюд біялагічных і эстэтычных ведаў і будзе цікавая і дзецям, і дарослым.

Кошт ўваходных білетаў:

Дарослы - 3 р.50 к., Студэнцкі - 2р. 80к., Дзіцячы - 2 р. 10 к.

Выстава будзе працаваць з 07.07. па 31.08.2016г.

Адрас: г. Мінск вул. Старавіленская, 14

Выхадны: панядзелак.

Тэлефоны для даведак:

(017) 286 - 74 - 03;