Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава Тамера Малака "1+1"

  • 21.06.2016

У Галерэі музея адкрылася выстава digital art Тамера Малака "1+1".

Тамер Малак нарадзіўся ў 1983 годзе ў сталіцы Сірыі Дамаску.

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці кінаа ператара. Вучыўся на курсе Ю.А.Санжарэўскага.

На працягу 2010–2012 гадоў працаваў аператарам–пастаноўшчыкам на сірыйскай дзяржаўнай кінастудыі.

У 2014 годзе выкладаў фотакампазіцыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Працуе ў закрытым акцыянерным таварыстве "Сталічнае тэлебачанне".

На працягу апошніх 4 гадоў займаецца digital art "photo manipulation". Тэматыка творчасці – дзіцячая, сацыяльная, філасофская.

Тамер і яго жонка Юлія выхоўваюць сыноў Адама і Давіда.

Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь – першы персанальны паказ Тамера Малака, прысвечаны яго сям’і.