Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Persona grata"

  • 22.06.2016

22 чэрвеня 2016 года а 17–ай гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Persona grata" аўтарскай лялькі Валерыі Гайшун.

Валерыя Гайшун нарадзілася ў Ленінградзе. А потым, праз некаторы час, пераехалі разам з сям’ёй на радзіму маці – Бабруйск. Лялечная яўрэйская гісторыя ў жыцці мастачкі пачалася не так даўно.

Майстар вырабляе лялькі з воўны ў тэхніцы сухога валяння. Усе персанажы – яўрэі з мінулых часоў, з СССР, людзі, якіх Валерыя памятае з свайго дзяцінства, калі яшчэ жыла ў Бабруйску. Гэта ім прысвячаецца, і ў тым ліку – яе дзядулі, якога яна любіла, таму ў яе лялек ёсць імёны і свая гісторыя. Праз свае лялькі яна імкнецца перадаць яўрэскія традыцыі і дух народа. Кожная лялька мае свой вобраз і характар. Сярод іх – эпатажная прыгажуня Эстэр Фейгел, адухоўлены эмігрант Фіма, шчаслівыя маладыя Навум і Фіра, задуменны крытык Аркадзь Язэпавіч. Апошняя лялька, дарэчы, муж Валерыі. Усе, хто натхнялі Валерыю, знайшлі свае рысы ў гэтых ваўняных чалавечках.

Валерыя Гайшун пры стварэнні сваіх лялечных сюжэтаў выкарыстоўвае ўнікальныя міні–дэталі, якія часам даводзіцца набываць у антыквараў або заказваць у майстроў.

Лялькі – гэта асаблівы від мастацтва. Яны вяртаюць людзей ў дзяцінства, у той час, калі чалавек яшчэ не сапсаваны соцыўмам і ўмее жыць, не зморшчыўшы лоб. Людзі радуюцца, гледзячы на лялькі. А лялькі радуюцца, калі бачаць гэта.

Выстаўкі Валерыі Гайшун праходзілі ў розных гарадах і краінах. Многія лялькі покінулі аўтара, паехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль, Расію, Францыю і нават Філіпіны, накіраваліся да новых уладальнікаў – сваіх прататыпаў. Так здаралылася і з лялькай Фейгі–Іты Шагал, маці Марка Шагала, якую Валерыя Гайшун падаравала музею Марка Шагала ў Віцебску. І менавіта гэта лялька была прызнана арт–аб’ектам 2013 года.

У жыхароў і гасцей горада Мінска зноў з’явіцца магчымасць убачыць унікальныя яўрэйскія лялькі, цудоўнага майстра Валерыі Гайшун. Рады бачыць усіх на нашай выстаўцы ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Магчыма і вы зможаце пазнаць сябе ў гэтых чалавечках.

Выстаўка працягнецца да канца жніўня.

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67