Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Джунглі за шклом"

  • 31.05.2016

У Музеі прыроды і экалогіі падаўжаецца выстава "Джунглі за шклом".

Рэптылій і павукападобных з усяго света можна ўбачыць у Музеі прыроды і экалогіі на Карла Маркса 12. Полазы, удавы, пітоны, шчытаморднікі, павукі з джунгляў Азіі, Афрыкі і Амерыкі – яркія і экзатычныя жывёлы ўразяць вас сваім выглядам і звычкамі. Вы можаце палюбавацца грацыяй каралеўскага пітона, сфатаграфаваць яшчарку–бананаеда, паназіраць за скарпіёнам, паглядзець, як плавае нільскі кракадзіл, як паводзяць сябе прадстаўнікі трапічнай фауны.

Калі вам і вашым дзецям цікава, як выглядае плямісты эублефар, ці сапраўды геккон можа вісець на столі і чаму павук–птушкаед не апасны для чалавека, чакаем вас на выставе "Джунглі за шклом".

Выстава працягнецца да 31 ліпеня 2016 года.

Кошт ўваходных білетаў:

Дарослы – 50 000

Дзіцячы – 25 000

Кошт квіткоў для арганізаваных груп навучэнцаў (ад 15 чал.) – 20 000

Дзецям да 5 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ – уваход бясплатны.