Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Ноч музеяў 2016" у Доме–музее I з'езда РСДРП

  • 21.05.2016

21 мая ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" у рамках Ночы музеяў пройдзе выстава "ПОСТ.Ночь".

Падчас якой, будуць экспанавацца розныя паштовыя паштоўкі, адпраўленыя ў рамках праекта postcrossing.com, а таксама прыклады паштовак, канвертаў пачатку мінулага стагоддзя. У тым ліку на выставе можна будзе пазнаёміцца з калекцыйнымі паштовымі выданнямі (канверты, паштоўкі) ЗША, фірмовымі, ўрадавымі канвертамі і бланкамі шэрагу еўрапейскіх краін і г.д.

Апроч іншага, наведвальнікам музея будзе прапанавана ўласнаручна напісаць ліст з дапамогай чарнілаў, а таксама ўсе жадаючыя змогуць атрымаць адбітак спецыяльнай вінтажнай пячаткі Дома–музея I з'езда РСДРП мінулага стагоддзя.

Пачнецца Ноч музеяў з выступу калектыву традыцыйнага спеву "Нямора" ў дворыку музея (пры ўмове спрыяльнага надвор'я!).

Прагучаць вясновыя, летнія і вясельныя песні: можна будзе атрымаць уяўленне аб беларускім "спеўным календары" ад Масленіцы да Купалля.

Назва – Нямора, Niamora – шматзначнае. Гэта і мара пра мора, якога ў Беларусі няма (хіба мора Герадота, але яно сустракаецца ў фальклорных тэкстах). Гэта і "ня смерць", "бессмяротнасць", "нястома".

Акрамя выставы "ПОСТ.Ночь", будзе працягваць працаваць выстава "Вар'яцкая лабараторыя".

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum,

www.vk.com/domusmuseum