Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Фарбы душы"

  • 13.05.2016

Міжнародны праект "Фарбы душы" запрашае выдатных дам акунуцца ў вытанчаную атмасферу аўтарскага стылю і дызайну.

Пачынаючы з 13 мая ў самым цэнтры Мінска ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4, за сто метраў ад Чырвонага касцёла) будуць прадстаўлены ўнікальныя ўпрыгажэнні, аксэсуары і адзенне ручной работы ад майстроў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і ЗША.

Аж да 29 мая Вы зможаце не толькі атрымаць асалоду ад прыгажосці прадстаўленых работ, але і наведаць майстар–класы вядучых спецыялістаў у галіне пацеркавага дызайну (Вольга Шумілава, Нэлі Масквічова).

У праграме выставы лекцыі па: Кампазіцыі (Ганна Дехцярова); Стварэнню стылю (Ірына Кацэвіч); Маркетынгу ў хэндмэйд (Вольга Дудар);

а таксама фотавыстава "Лэдзі! Камера! Шляпка!" (фатограф Слава Поталах).

У "Ноч музеяў" (21 мая) праект "Фарбы душы" правядзе паказ дызайнерскага адзення і аксесуараў (Наташа Кастрама–Андраюк, Марына Давыдава, Аня Строцава).

Этніка, міфалогія і эпас стануць вядучай тэмай экспазіцыі сёлета.

Некаторыя экспанаты могуць стаць часткай вашай калекцыі. Пацешце сябе новымі ўражаннямі!

Месца правядзення і час працы выставы: г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Аўторак – нядзеля з 11.00 да 19.00 (каса да 18–30)

Тэл. для даведак: +375 17 327–10–75; +375 29 627–10–75

Інфармацыя пра лекцыi і майстар–класы па тэл: +375 29 651 62 77

Кошт квіткоў: Дарослыя – 40 000 руб.,

Студэнты, пенсіянеры – 20 000 руб.,

Школьнікі – 15 000 руб.

Дадатковая інфармацыя на

https://www.facebook.com/TvorceskijProektFarbyDusy и http://artexpo.by/