Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



УВАГА, КВЭСТ!

  • 13.04.2016

Запрашаем пазнаёміцца з Нацыянальным гістарычным музеем, яго філіяламі і яркімі славутасцямі Мінска, а таксама праверыць свае веды ў квэсце, які мы падрыхтавалі спецыяльна для Вас. Маршрут гульні насычаны і зручны. Усе аб'екты знаходзяцца ў крокавай даступнасці адзін ад аднаго. Горад гатовы распавесці Вам дзіўныя гісторыі і падзяліцца патаемнымі таямніцамі. Толькі пачніце, і нябачны гід павядзе Вас па залах музеяў і вулачках, якія раней здаваліся звычайнымі. Кожны правільны адказ – крок да наступнай загадкі.

Усе ўдзельнікі квэста наведваюць філіялы Нацыянальнага гістарычнага музея, уключаныя ў маршрут, па цане дзіцячага білета!

Увага! Квэсты даступныя толькі для мабільных прылад (тэлефон альбо планшэт) на платформах Android і IOS 8.0 і вышэй.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл .: 327–43–22

histmuseum.by