Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Музейныя заняткі для дзяцей!

  • 12.04.2016

Дарагія сябры! Паважаныя бацькі і настаўнікі! Не прапусціце магчымасць парадаваць дзяцей і разам з імі навучыцца чамусьці новаму! Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь чакае Вас на займальных і пазнавальных занятках. Мы будзем ткаць паясы, вырабляць абрадавых лялек, складаць гербы і генеалагічныя дрэвы, ляпіць з гліны. Вы зможаце пабываць на сапраўдных археалагічных раскопках, а затым у лабараторыі археолага. Запісвайцеся загадзя: 327–43–22; 327–48–27.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

histmuseum.by