Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "ІЛЮЗОРЫЎМ"

  • 29.04.2016

29 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца інавацыйны выставачны праект 3D карцін "Ілюзорыўм".

Кожны наведвальнік зможа дакрануцца да новага, ўнікальнага віду творчасці – сумеснай творчасці мастака і гледача! У экспазіцыі прадстаўлены работы дызайнераў з розных гарадоў Расіі і краін СНД. Карціны памерамі ад 3х2 да 5х4 метра літаральна ажываюць у аб'ектывах фотакамер, таму здымка не толькі не забаронена, але і з'яўляецца неад'емнай часткай выставы.

У экспазіцыі прадстаўлены незавершаныя карціны, і галоўным персанажам кожнага палатна становіцца менавіта наведвальнік выставы! Па карцінах можна і трэба хадзіць, сядзець, ляжаць, прымаць самыя мудрагелістыя паставы, увасабляючы ўласную рэжысёрскую задумку. Кожны інтэрпрэтуе палатны па–свойму! Трэба асэнсаваць кампазіцыю і прыдумаць, як цікава і весела дапоўніць карціну!

Вам прадставіцца магчымасць прымерыць крылы анёла і вобраз дэмана, выканаць ролю тарэадора, ратавацца з пашчы акулы, спускацца з парашутам, пасядзець на столі і многае іншае ...

Правілы наведвання выставы простыя:

1. Выдатная кампанія

2. Добры настрой

3. Наяўнасць фотаапарата

4. І бязмежная фантазія !!!

Прыдумайце свой сюжэт, зрабіце выдатнае фота, атрымайце задавальненне і падзяліцеся радасцю з усім светам! Мора станоўчых эмоцый і прыемных успамінаў гарантавана!

Кошт квіткоў:

– 40.000 (сорак тысяч) рублёў – для дзяцей з 6 гадоў і школьнікаў;

– 55.000 (пяцьдзесят пяць тысяч) рублёў – для студэнтаў, пенсіянераў, інвалідаў II і III групы;

– 80.000 (восемдзесят тысяч) рублёў – для ўсіх іншых катэгорый наведвальнікаў;

– Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I групы, дзеці–сіроты, дзеці–інваліды, дзеці да 6 гадоў – бясплатна.