Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Квэст "Радзівілы. Вялікая эпоха князёў"

  • 22.03.2016

КВЭСТ

"Радзівілы. Вялікая эпоха князёў"

Дарагія сябры! У рамках міжнароднага праекта "Радзівілы. Вялікая эпоха князёў" Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прапануе прыняць удзел у квэст–гульні, падчас якой Вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй вядомага роду і, адказваючы на пытанні, здзейсніць падарожжа па залах музея. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю. Выстава працуе да 27 сакавіка! Тыя, хто прайшоў квэст змогуць скарыстацца бонусам – бясплатна наведаць праект «Усё жыццё ў адным ровары», які прыбыў да нас з Італіі. Удачы!

Для таго, каб пачаць гульню Вам неабходна:

1. Спампаваць прыкладанне IZI.TRAVEL, якое даступна ў Google Play і Appstore (праходжанне квэстаў магчыма толькі на платформах Android і IOS 8.0 і вышэй);

2. Абавязкова ўключыць функцыю месцазнаходжання або геалакацыі;

3. Запусціць прыкладанне і націснуць агляд;

4. Выбраць патрэбны квэст;

5. Спампаваць яго на мабільны тэлефон альбо планшэт і пачаць праходжанне.