Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Таямніцы чароўнага лесу"

  • 05.03.2016

Музей "Гасцёўня Ўладзіслава Галубка", Майстэрня аўтарскай лялькі пад кіраўніцтвам Ірыны Ражко і Творчы цэнтр ArtExpo.by 5 сакавіка 2016 года прадставяць увазе публікі выставу аўтарскіх і аберагаючых лялек "Таямніцы чароўнага лесу".

Духі, заступнікі лясоў, гаяў, азёр і іншыя міфалагічныя персанажы Алены Буднецкой, какетлівая Баба–яга і ўтульны дамавік Анастасіі Івановай, чароўныя жывёлы Вольгі Котавай, а таксама дзіўныя персанажы іншых майстроў аўтарскай лялькі сустрэнуць вас у рамантычна–вясновым Траецкім прадмесці на набярэжнай Свіслачы.

Больш за 10 гадоў у Мінску працуе школа лялечнага дызайну, у якой любы жадаючы можа ўвасобіць свае ідэі і прадэманстраваць вынік сваёй творчасці.

У Майстэрні аўтарскай лялькі пад кіраўніцтвам Ірыны Ражко дарослыя людзі ўвасабляюць свае мары, ствараючы унікальныя вобразы лялькі. Кожны асобнік, які выходзіць з майстэрні, мае энергетыку, закладзеную талентам Майстра. Менавіта таму, працы прыносяць яркія ўражанні і прымушаюць забыцца пра рэальнасць. Дарагія, рэдкія творы мастацтва, гэтыя лялькі – гарачая мара калекцыянераў.

У рамках выставы запланаваны творчыя сустрэчы з майстрамі, экскурсіі, гутаркі пра мастацтва вырабу і, цяпер амаль забытым, сэнсе аберагаючай лялькі. Вопытныя майстры навучаць вас вырабляць абярэгі на жаданне, каханне, дабрабыт. У перыяд школьных канікул у рабят з'явіцца ўнікальная магчымасць вырабіць абярэг на добрую вучобу.

Вясна пачынаецца з цудаў!!! Героі казак і легенд ажываюць не толькі ў марах і фільмах! Запрашаем пераканацца ў гэтым самастойна ...

Выстава пройдзе з 5 сакавіка па 10 красавіка

Чакаем Вас па адрасе: Старавіленская, 14 (ст.м.Немига, Траецкае прадмесце, набярэжная Свіслачы)

Рэжым працы: аўторак – нядзеля 09.00 – 17.30

Каса 09.00 – 16.30

Тэлефон для даведак: (017) 286 – 74 – 03,

+375293405351, +375292575351