Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь"

  • 02.03.2016

2 сакавіка 2016 года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці – філіяле дзяржаўнай установы "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" у 16.00 адбудзецца адкрыццё выставы "Шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь".

Беларусь сёння – гэта суверэнная еўрапейская дзяржава, якая праводзіць самастойную, міралюбівую знешнюю палітыку, актыўна развівае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, уносіць істотны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і стабільнасці.

Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 174 краінамі свету і на сённяшні дзень прадстаўлена замежнымі ўстановамі ў 56 дзяржавах нашай планеты. За апошнія гады адкрыты пасольствы нашай краіны ў Аўстраліі, Катары, Манголіі, Пакістане, Эквадоры і генеральнае консульства ў Мілане (Італія).

Выстава ўключае ў сябе прадметы, узнагароды, падораныя і ўручаныя Кіраўніку дзяржавы, ўрада і народа Беларусі кіраўнікамі дзяржаў, дыпламатамі, грамадскімі дзеячамі і арганізацыямі больш чым з 20–ці краін свету, у тым ліку з Кітая, Індыі, Расіі, Казахстана, Туркменістана, Сербіі і іншых краін.

Наведвальнікі выставы змогуць убачыць каштоўныя экспанаты з новых паступленняў у фонды музея: гэта і імператарскі фарфор ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Ў.У.Пуціна, і статуэтка скакуна ад Прэзідэнта Туркменістана Г.М.Бердымухаммедова, сувенір "Юрта ў мініяцюры" ад Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі А .Атамбаева, і хрустальная ваза ручной працы як памяць пра наведванне Беларусі вядомым французскім акцёрам Жэрарам Дэпардзье, і многае іншае, што яшчэ ні разу не было выстаўлена на агляд.

Адным з кірункаў знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ўдзел у працы універсальных і спецыялізаваных, глабальных і рэгіянальных міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў. У 2015 г. Рэспублiка Беларусь стала цэнтрам інтэграцыі і вялікай палітыкі, пляцоўкай для ўрэгулявання канфліктаў сусветнага маштабу.

Ажыццяўленнем на практыцы прынцыпу шматвектарнасці Рэспубліка Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць да двухбаковага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі ў гэтым краінамі, перш за ўсё – да максімальнай рэалізацыі патэнцыялу стратэгічнага партнёрства ў адносінах з Расійскай Федэрацыяй.

Выстава працягнецца да 15 красавіка!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл .: 327–43–22

histmuseum.by