Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя перасоўнага выставачнага праекта "Беларусь і беларусы" у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь

  • 20.01.2016

Учора, 19 студзеня, у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё перасоўнага выставачнага праекта "Беларусь і беларусы" Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка "Беларусь і беларусы" – першы перасоўны праект, які спрабуе дасціпнай мовай распавесці аб асноўных этапах гістарычнага развіцця Беларусі, даць кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадставіць беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапаможа зразумець што такое Беларусь і хто такія беларусы.

Выстаўка разлічана на прэзентацыю гісторыі і культуры Беларусі за мяжой. Экспанаванне выставачнага праекта ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь працягнецца да канца студзеня.

Арганізатар:

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Тэхнічная рэалізацыя:

Цэнтр фатаграфіі

Навуковая кансультацыя:

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі