Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



100-годдзе Дома-музея І з'езда РСДРП

  • 14.03.2023
14 сакавіка ў Доме-музеі І з’езда РСДРП адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Сведка часу», прымеркаванай да 100-годдзя музея.На юбілейнай часовай экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы, якія адносяцца да гісторыі дома па вул. Захар’еўскай, а таксама да створанага ў ім музея. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рэдкімі фотаздымкамі, якія захавалі гістарычныя моманты жыцця музея, кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія адносяцца да яго гісторыі.