Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Гісторыка-этнаграфічная экспазіцыя

  • 10.03.2023
З 11 сакавіка ў гандлёва-выставачным цэнтры павільёна №18 "Рэспубліка Беларусь" ВДНХ (г. Масква) пачынае працу гісторыка-этнаграфічная экспазіцыя "Жывая спадчына Беларусі", створаная Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з традыцыямі народнай культуры Беларусі, духоўным багаццем беларускага народа.

Рэспубліка Беларусь мае багатую культурную і духоўную спадчыну, якая фарміравалася на працягу стагоддзяў і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Народнае мастацтва захоўвае погляды, гісторыю, нацыянальны характар, імкненне да прыгажосці. Захаванне і папулярызацыя элементаў народнай культуры з'яўляюцца адной з найважнейшых умоў развіцця нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства. і народныя промыслы.

Экспазіцыя раскрывае характэрныя асаблівасці традыцыйнай культуры ўсіх 6-ці беларускіх рэгіёнаў праз дэманстацыю традыцыйнага народнага строю і народных промыслаў, якіяз'яўляюцца сапраўдным нацыянальным здабыткам для беларусаў.

Гісторыка-этнаграфічная экспазіцыя падрыхтавана навуковымі супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўнікамі абласных упраўленняў культуры.