Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



2023 год - Год міру і стварэння

  • 04.01.2023
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Ключавымі напрамкамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.