Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Культурна-асветніцкі марафон "Час вымяраецца памяццю"

  • 13.12.2022
13 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага дыстанцыйнага культурна-асветніцкага марафону «Час вымяраецца памяццю».
    Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю» праводзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
     Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі Гульнара Мансураўна Юсцінская. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы.