Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Навагодняя паштоўка"

  • 08.12.2022
З 8 снежня ў галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працу выстава “Навагодняя паштоўка”. Праект прадстаўляе павялічаныя копіі паштовак пач. ХХ ст. з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», аўтара праекта «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава.
     Выстава “Навагодняя паштоўка” дазволіць апынуцца ўнутры каляднай паштоўкі, акунуцца ў атмасферу цудаў, радасці і падорыць магчымасць зрабіць яркія маляўнічыя фотаздымкі.

 Выстава працягне працу па 31 студзеня 2023 г.

Уваход на выставу па квітку ў музей.


Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

штодзённа: з 11.00 да 19.00

даведкі па тэл. 8 (017) 374 83 22