Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навукова-практычная канферэнцыя

  • 11.11.2022

11 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі  адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел тэарэтыкі і практыкі айчыннай музейнай справы, даследчыкі. На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады па гісторыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Да ўсіх прысутных з прывітальным словам звярнуўся дырэктар музея Аляксандр Васільевіч Храмы.

Мэта канферэнцыі – вызначэнне месца і ролі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіяла “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці” ў развіцці музейнай справы краіны, вырашэнні актуальных пытанняў адлюстравання сучасных працэсаў фарміравання дзяржаўнасці ў практыцы музеяў Беларусі.