Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканская акцыя “Аўтацягнік.#Беларусь. Моладзь. Традыцыі”

  • 21.10.2022
21 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўрачыстага закрыцця рэспубліканскай акцыі “Аўтацягнік.#Беларусь. Моладзь. Традыцыі”, якая праходзіла напрацягу Тыдня бацькоўскай любові. Удзельнікі акцыі – больш за 30 маладых сем’яў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія наведалі знакавыя месцы нашай краіны.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Мікалаеўна Чамаданава. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы.