Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дыялогавыя пляцоўкі да Дня народнага адзінства

  • 30.09.2022
У верасні 2022 г. у рамках святкавання Дня народнага адзінства Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Мінска, Ленінскай раённай арганізацыяй ГА "Белая Русь" г. Мінска і Ленінскім раённым аб'яднаннем арганізацыі прафсаюзаў г. Мінска правёў серыю дыялогавых пляцовак па тэме "Адзінства грамадзянскай супольнасці і дзяржавы – залог адзінства краіны".

Дыялогавыя пляцоўкі адбыліся на базе 9 прадпрыемстваў і арганізацый Ленінскага раёна г. Мінска – РУП "Белпошта", ААТ "МЗКР", ААТ "Белліфт", УП "Спецкамунаўтатранс" і інш. Падчас мерапрыемстваў кампетэнтныя навуковыя супрацоўнікі музея сустракаліся з прадстаўнікамі працоўных калектываў, расказвалі пра гістарычныя перадумовы Дня народнага адзінства, адказвалі на пытанні слухачоў.

Атрыманы ў ходзе мерапрыемстваў каштоўны вопыт будзе выкарыстаны ў далейшай рабоце Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.