Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Гісторыя без межаў"

  • 22.09.2022

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у рамках інклюзіўнага інтэрактыўнага праекта Уключыся ў Музей!” пачала работу выстава “Гісторыя без межаў”

Выстава прадстаўляе каляндарныя традыцыйныя святы беларусаў. Народныя святы – Каляды, Масленіца, Купалле, Багач – напаўнялі паўсядзённасць нашых продкаў яскравымі фарбамі. Дзякуючы святам і абрадам кожны з нас працягвае ствараць арнамент традыцый, захоўваючы гістарычную памяць народа.

“Гісторыя без межаў” – гэта яшчэ і аповед аб тым, як сцерці бар’еры і стаць больш адркытымі адзін да аднаго. Выстава створана з улікам прынцыпаў універсальнага дызайна. Дзякуючы падтрымцы партнёраў ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” (ГА “БелТІЗ”) для выставы падрыхтавана аўдыядыскрыпцыя (адаптаваны аповед для невідушчых наведвальнікаў). Музей кожны дзень працуе над тым, каб станавіцца больш інклюзіўным. Інтэрактыўныя інклюзіўныя пляцоўкі выставы, створаныя з улікам патрэб невідушчых наведвальнікаў, дазваляюць літаральна дакрануцца да каляндарных свят.

На выставе прадстаўлены ўзоры народнага ткацтва і прадметы этнаграфіі. Асаблівае месца на выставе займаюць фaтаграфіі з калекцыі У. А. Ліхадзедава. На рэдкіх здымках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя выяўлены людзі, якія захоўвалі і перадавалі традыцыі беларускага народа.

Выстава будзе развівацца разам з інклюзіўным праектам “Уключыся ў Музей!”. У межах яе работы запланаваны майстар-класы па ткацтву, лекцыя па народным святам і майстэрні па этычнай камунікацыі ад вядучых спецыялістаў ГА“БелТІЗ”.

Уваход на выставу па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.

Выстава будзе працаваць па 31 студзеня 2023 г.

Музей працуе: з 11.00 да 19.00

Без выхадных

Каса працуе: 11.00-18.30

Уваход наведвальнікаў: 11.00-18.30

Адрас музея: вул. К. Маркса, 12

тэл. (017) 365-48-27, 374-83-22

histmuseum.by