Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навуковы семінар "Дзень народнага адзінства: вопыт і перспектывы музейнага паказу"

  • 14.09.2022
14 верасня на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбыўся навуковы семінар “Дзень народнага адзінства: вопыт і перспектывы музейнага паказу”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
На семінары абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўсебаковага раскрыцця ў музейнай практыцы падзей уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 г., ролі і магчымасці музея ў адлюстраванні важных гістарычных падзей.