Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



З Днём беларускага пісьменства!

  • 02.09.2022

Шаноўныя сябры!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь шчыра віншуе ўсіх са святам – Днём беларускага пісьменства. Жадаем атарам і майстрам роднага слова творчых поспехаў і натхнення.

Традыцыйна Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь актыўна ўдзельнічае ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства. У гэтым годзе на свяце ў горадзе Добруш Гомельскай вобласці 3-4 верасня адбудзецца прэзентацыя новых выданняў музея. Гэта каталог выставы «Беларусь шматнацыянальная», прысвечанай прадстаўнікам розных народаў, якія гістарычны жывуць на землях Беларусі, і новыя нумары рэспубліканскага навукова-папулярнага часопіса «Беларускі музей».

У галоўным будынку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К. Маркса, 12) з 1 верасня працуе міні-выстава «Гісторыя кірылічнай рукапіснай кнігі: да Дня беларускага пісьменства», якая праходзіць у межах дзеючага праекта «Лёс музея – лёс краіны: шлях даўжынёй у стагоддзе». Выстава пазнаёміць вас з рукапіснымі кнігамі са збораў музея, якія былі былі напісаны 500-600 гадоў таму (самая старажытная датуецца 2-й чвэрцю ХV ст.).

Запрашаем наведаць свята ў Добрушы і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь!

Афіцыйная праграма мерапрыемстваў XXIXДня беларускага пісьменства ў Добрушу.

Афіцыйная старонка Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з інфармацыяй для наведвальнікаў XXIXДня беларускага пісьменства ў Добрушу.