Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адзіны дзень інфармавання

  • 29.07.2022
29 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча працоўнага калектыву ўстановы з начальнікам юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь  Бэйліным Віталем Юр'евічам.  Тэма сустрэчы - "Ключавыя дасягненні Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе: лічбы і факты".  У межах тэмы абмяркоўваліся дасягненні аховы здароўя, эканамічнага развіцця краіны, перспектыўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры. У прыватнасці, жывая размова вялася па тэме ўнясення змен у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, у тым ліку новаўвядзенняў  у галіне музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.