Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Падзяляем хараство цывілізацый свету

  • 22.07.2022

У ліпені 2022 г. адзначае свае 110-годдзе Нацыянальны музей Кітая ў Пекіне. Гэта вядучы гістарычны музей Кітайскай Народнай Рэспублікі па статусу і памерах фондавых збораў, важнейшы цэнтр захавання і папулярызацыі ўнікальнай гісторыка-культурнай спадчыны кітайскай цывілізацыі. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь віншуе з юбілеем свайго замежнага сябра і партнёра, жадае кітайскім калегам новых поспехаў і дасягненняў!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прыняў актыўны ўдзел у юбілейным анлайн-праекце “Рука аб руку: Падзяляем хараство цывілізацый свету” (Hand to Hand: Share the Splendor of World Civilizations). Па запрашэнні Нацыянальнага музея Кітая 34 музеі з 22 краін пяці кантынентаў распавялі аб сваёй працы і прадставілі аўдыторыі 152 каштоўных музейных прадмета. Праект шырока асвятляўся прэсай КНР, прыцягнуў увагу грамадскасці.

Афіцыйны вэб-сайт праекта “Рука аб руку: Падзяляем хараство цывілізацый свету” на англійскай мове даступны па спасылцы.

Прапануем азнаёміцца з музеямі розных краін і іх багаццямі!