Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь інфармуе

  • 12.07.2022
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адказвае на крытыку працы ўстановы, публічна агучаную ў сацыяльнай сетцы Facebook грамадзянінам А.У. Астаповічам.

24 чэрвеня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар “Патрыятычнае выхаванне сродкамі музейнай дзейнасці: вопыт і перспектывы”. Мэтай семінара было абагульненне вопыту ў галіне стварэння і развіцця выставачных і адукацыйных музейных праектаў, звязаных з гісторыка-культурным напрамкам патрыятычнага выхавання.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі музейных устаноў з розных куткоў Беларусі, адбылася жывая дыскусія аб кірунках працы айчынных музеяў.

24 чэрвеня 2022 г.  спадар А.У. Астаповіч пакінуў у сацыяльнай сетцы Facebook запіс, дзе ён наракае на “маркотнасць” мерапрыемства і агучвае прэтэнзію, што патрыятычнае выхаванне зводзіцца да “так званага ваенна-патрыятычнага”.

Нагадваем спадару А.У. Астаповічу, што навукова-практычныя семінары праводзяцца не ў забаўляльных мэтах, і яго пазіцыя не падзяляецца іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства. Дзіўна выглядяюць прэтэнзіі да “ваенна-патрыятычнага выхавання” у адносінах да мерапрыемства, якое адбылося адразу пасля Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа і напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

6 ліпеня 2022 г. спадар А.У. Астаповіч пакінуў у сацыяльнай сетцы Facebook запіс, у якім ён рэзка негатыўна выказаўся аб міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы”, запланаванай Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь на 11 лістапада 2022 г. У даволі зневажальных і некарэктных выказваннях спадар А.У. Астаповіч агучый думку, што дадзеная канферэнцыя з`яўляецца “міжмузейным міжсабойчыкам”, які музей “прысвячае сам сабе”.

Акрамя непрымальнай формы, у якой агучана гэтая прэтэнзія, здзіўляе неразуменне таго факту, што Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб`ектыўна з`яўляецца адной з вядучых музейных устаноў Беларусі, гісторыя якой адлічваецца ад пачатку ХХ стагоддзя. Развіццё музея і яго філіялаў самым непасрэдным чынам звязана з развіццём беларускай культуры і беларускай дзяржаўнасці ХХ-ХХІ стагоддзяў. Фармат канферэнцыі, прысвечанай дзейнасці таго ці іншага буйнога музея з багатым мінулым, не з`яўляецца чымсьці новым.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь лічыць выказванні А.У. Астаповіча недарэчнымі і непрымальнымі ў адносінах да працы калектыва, кампетэнтнасць супрацоўнікаў якога не выклікае сумневаў.