Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Гістарычныя падзеі на шахматнай дошцы"

  • 30.05.2022
З 6 чэрвеня па 11 верасня ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка непаўторныя шахматы ручной работы беларускага мастака, майстра малых форм Леаніда Галаўко можна ўбачыць на выставе "Гістарычныя падзеі на шахматнай дошцы".

Шахматы гэта гульня з гісторыяй, якая налічвае тысячы гадоў, гэта асаблівае светаразуменне, філасофія, вобраз думкі. У шахматы, прадстаўленыя на выставе, гуляюць рэдка, часцей за ўсё імі ўпрыгожваюць інтэр’еры лобі, сядзіб, палацаў.
Хто з нас хоць раз у жыцці не трымаў у руцэ шахматную ладдзю або караля? Аднак не ўсім пашчасціла гуляць фарфоравымі шахматнымі фігурамі, апрацаванымі золатам і плацінай.
Асаблівасць работ мастака заключаецца ў тым, што аўтар змяшчае на шахматную дошку рэальныя гістарычныя персанажы, тым самым ілюструючы эпоху ці падзею максімальна блізкімі да рэальнасці. Гэта датычыць касцюмаў, жэстаў, лёсаў і характараў персанажаў. Скульптар выкарыстоўвае аўтарскія тэхнікі нанясення глазуры і стварае свае фігуры дэталізаванымі і гістарычна дакладнымі. Менавіта таму праца над адной калекцыяй займае мінімум 1,5 года. Кожная калекцыя выпускаецца лімітаваным тыражом.

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14
Час працы: з 10.00 да 17.30 штодзённа
Тэл. для даведак: (017) 243-74-03