Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Стогадовы юбілей піянерскай арганізацыі

  • 24.05.2022

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 100-гадоваму юбілею піянерскага руху.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы з нагоды ўрачыстасці накіраваў віншавальны ліст у адрас Старшыні Цэнтральнага Савета грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Ганчаровай Аляксандры Уладзіміраўне.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі інтэрактыўную пляцоўку «Летапіс піянерыі» на фестывалі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «Тэрыторыя дзяцінства», які адбыўся 19 мая 2022 года. Госці свята змаглі пазнаёміцца з ключавымі датамі і падзеямі піянерскага руху ў Беларусі; паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе віншавальнай паштоўкі; сабраць тэматычныя пазлы, зробленыя на аснове выяў з калекцыі фотадакументаў фондавага сходу Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Жывую цікавасць у наведвальнікаў пляцоўкі музея выклікала магчымасць паўдзельнічаць у напісанні пажадання будучым піянерам.

20 мая свята для піянераў працягнулася ўжо ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Лепшыя прадстаўнікі піянерскага руху Беларусі, пабываўшы на экскурсіі, змаглі непасрэдна дакрануцца да гісторыі і ўмацаваць свой патрыятычны дух.