Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Свет вачыма мастака"

  • 15.12.2015

З 16 снежня па 24 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава работ Алега Іванавіча Карповіча.

На выставе можна будзе пазнаёміцца з палітычнай сатырай і бытавой карыкатурай, якая публікуецца ў газеце "СБ - Беларусь сегодня" у рубрыцы Алега Карповіча "Вачыма мастака".

Карповіч Алег Іванавіч - мастак-графік. Піша, ілюструе кнігі, займаецца газетнай і часопіснай графікай, карыкатурай і плакатам. З усіх узнагарод і званняў самым каштоўным лічыць сціплы Знак "Выдатнік друку", бо ўсё жыццё звязана з беларускай паліграфіяй.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. Глебава са спецыяльнасцю "выкладчык чарчэння і малявання" і аддзяленне станковай графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў у часопісе "На экранах Беларусі", потым – мастацкім рэдактарам часопіса "Пралеска", газеты "Свободные новости". Цяпер – аглядальнік газеты "СБ-Беларусь сегодня".