Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навагоднія цацкі

  • 30.12.2021
Навагоднія цацкі

 

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з'езда РСДРП” з 4 снежня 2021 года па 30 студзеня 2022 года пройдзе выстава “Навагоднія цацкі”.

 

Калекцыя ёлачных цацак 1940–1980-х гг. з прыватных збораў калекцыянера Галіны Жук дапаможа апынуцца ў атмасферы цуду і радасці.

На выставе прадстаўлена больш за 600 ёлачных вырабаў ад мініцацак да "крамлёўскіх" упрыгожэнняў, вырабленых у розных тэхніках і з розных матэрыялаў. Напрыклад, будзе цікава ўбачыць упрыгожэнні з прэсаванай ваты або кардона, мантажныя цацкі, а таксама цацкі ў тэхніцы "глінка". На выставе можна знайсці, як добра знаёмыя з дзяцінства, так і вельмі нязвыклыя цацкі – прадметы побыту, казуркі, казачныя персанажы, птушкі, музычныя прылады, цыркавыя артысты… і, вядома ж, верхавіны, шары, грыбочкі, ледзяшы, хаткі, бусы, святлафоры, шышкі і іншыя ёлачныя ўпрыгажэнні.

Наведвальнікаў чакае і яшчэ адзін сімвал свята – карнавальныя маскі з пап'е-машэ. Таксама на выставе можна ўбачыць мініяцюрныя макеты чыгункі з цягніком, зімовага горада з казачнымі агнямі.

У гэтыя святочныя зімовыя дні Дом-музей І з’езда РСДРП запрашае не ўпусціць магчымасць акунуцца ў атмасферу цудаў і маляўнічай разнастайнасці, якая не толькі пазнаёміць з тым, як упрыгожвалі ёлку ў мінулым стагоддзі, але і падорыць непаўторныя пачуцці радасці і захаплення.

 

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу

толькі ў суправаджэнні дарослых!

 

 

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum