Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навагодняя выстава

  • 14.12.2021
З 9 снежня 2021 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае сваю працу «Навагодняя выстава», якая дапаможа апынуцца ў чароўнай святочнай атмасферы і падорыць сваім гасцям прыемныя эмоцыі.

У экспазіцыі прадстаўлены скульптурныя кампазіцыі з прыродных матэрыялаў, створаных дызайнерам Генадзем Катлінскім. Наведвальнікі змогуць убачыць фігуры Дедаў Марозаў і Снягурак пачатку-сярэдзіны ХХ ст., беларускі народны тэатр лялек (батлейка), казачныя домікі і герояў дзіцячых казак.

Акрамя таго, гасцям будзе прадстаўлены ўнікальны экспазіцыйны комплекс «Друкарскі двор XVI стагоддзя», у якім Беласнежка і сем гномаў працуюць у мініяцюрнай старадаўняй тыпаграфіі, каб нават самыя маленькія наведвальнікі змаглі ўявіць сабе, як адбываецца складаны тэхналагічны працэс вытворчасці паперы і кнігадрукавання.

«Навагодняя выстава» дазволіць апынуцца ўнутры каляднай паштоўкі, акунуцца ў атмасферу цуда і радасці і парадуе магчымасцю зрабіць яркія маляўнічыя фатаздымкі.

 

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл. (017) 374-83-22, 365-48-27

histmuseum.by