З 30 ліпеня па 2 верасня 2021 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе часовая экспазіцыя “Туды, на захад!” (Абаянь — Мінск), прымеркаваная да 100-годдзя вяртання Якуба Коласа ў БССР.
Першая сусветная вайна прымусіла паэта да пераезду ў глыб Расійскай імперыі, дзе ён быў прызваны ў Рускую імператарскую армію.
З верасня 1917 года беларускі пісьменнік жыў у горадзе Абаянь Курскай губерні і працаваў настаўнікам у вёсках Малыя Крукі, Другі Ліпавец, затым школьным інструктарам.
На пачатку 1921 г. Народны камісарыят асветы Беларускай ССР накіраваў Наркаму асветы РСФСР А. В. Луначарскаму тэлеграму з просьбай вярнуць у Беларусь «школьнага інструктара Канстанціна Міцкевіча (псеўданім – Якуб Колас), аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў». 15 траўня 1921 г. Якуб Колас з сям'ёй пераехаў з Курскай губерні ў Мінск, дзе яму давялося працаваць старшым выкладчыкам у Беларускім педагагічным тэхнікуме (1922–1930) і ў Дзяржаўным беларускім універсітэце дацэнтам кафедры беларускай мовы на педагагічным факультэце.
Поруч з выкладчыцкай і творчай дзейнасцю паэт займаўся і навуковай працай. У 1920-я гады ён працаваў у літаратурна-даследчай камісіі Інстытута беларускай культуры.
Пасля рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук Якуб Колас быў зацверджаны правадзейным членам акадэміі, а 26 кастрычніка 1929 г. абраны віцэ-прэзідэнтам. На гэтай пасадзе паэт працаваў 28 гадоў, да апошніх дзён жыцця. Актыўная навуковая, грамадская, асветніцкая дзейнасць Якуба Коласа па вяртанні на Бацькаўшчыну спалучалася з літаратурнай – галоўнай справай жыцця паэта.
На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа аб педагагічнай працы пісьменніка на Куршчыне, у Белпедтэхнікуме, БДУ, настаўніцкіх курсах у Слуцку, навуковай дзейнасці ў Інбелкульце, Акадэміі навук, рукапісы і фотаздымкі пісьменніка, выданні твораў розных гадоў.
Адрас музея: вул. Карла Маркса, 12
тэл. (017) 374-83-22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея