Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Шукаем партнёраў

  • 11.01.2015

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у 2015 г. плануе падрыхтаваць перасоўную выставу, прысвечаную теме "Беларусь і беларусы", якая б прэзентавала краіну за мяжой. З дадзенай нагоды, музей шукае партнёраў – дызайнераў, мастакоў, зацікаўленых асоб і арганізацый, якія б жадалі паспрабаваць свае творчыя сілы ў рэалізацыі праекта.

Асноўная мэта перасоўнай выставы – паказаць лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага і культурнага развіцця Беларусі, нацыянальныя асаблівасці, прадставіць беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, а таксама пазнаёміць сусветную грамадскасць з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Выставу плануецца скласці з мабільных канструкцый, альбо стэндаў-трансформераў, на якіх будуць размешчаны высокаякасныя выявы. Дапамагаць у раскрыцці тэмы павінны сучасныя тэхналогіі візуалізацыі гістарычнага матэрыяла, сродкі мультымедыя, трансляцыі аўдыа і відэа-інфармацыі.

Падрабязней даведацца аб адкрытым конкурсе, канцэпцыі выставы, а таксама прыняць удзел можна на сайце адзінага нацыянальнага інфармацыйнага рэсурса icetrade.by. Заяўкі прымаюцца да пачатку лютага.

Нумар працэдуры закупкі №2014-21786 | спасылка  | Кантактны тэлефон (017) 226 09 32