У гонар Сусветнага дня радыё, які з 2011 года па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца 13 лютага, мы вырашылі прадставіць вам тры радыёапараты.
Адзін з іх, абаненцкі гучнагаварыцель «Зеніт-301», – першы ў гэтым, 2021-м, годзе прадмет, які папоўніў калекцыю «Апараты. Устройствы». Такія прыборы ў разнастайных дызайнерскіх рашэннях, прызначаныя для сеткавага радыёвяшчання, больш вядомы пад спрошчанымі назвамі: «радыёкропка», «радыё», «дынамік». Іх напраўду можна назваць народнымі. Не адно пакаленне жыхароў Беларусі і іншых краін былога СССР праводзілі сваё жыццё пад гукі аднапраграмных крыніц інфармацыі, прапаганды, асветы і, вядома, музыкі… Гучнагаварыцелі найчасцей прыладжвалі на кухнях – да стала, тумбачцы ці да любой цвёрдай паверхні. Наш узор выраблены ў перыяд з 1970 па 1990 год на радыёзаводзе «Дынамік» у горадзе Гагарын Смаленскай вобласці. Нягледзячы на сціплы выгляд, прыбор вабіць сваімі эрганамічнымі ўласцівасцямі, бо можа працаваць як у гарызантальнай, так і ў вертыкальнай пазіцыі.
Партатыўны радыёпрыёмнік «Турыст-312», які выраблены радыётэхнічным заводам у горадзе Грозным, перадала ў музей Алена Уладзіміраўна Казанцава, выдатны творца – аўтар і выканаўца ўласных песень. Лаўрэат Другога Усесаюзнага конкурсу аўтарскай песні ў Таліне 1988 года, яна ў наступных дзесяцігоддзях стане аўтарам музычных альбомаў, а яе вершы, дзе заўсёды прысутнічаюць ноткі самаіроніі, будуць перакладзены на розныя мовы свету. Гэты прыёмнік – першы ў жыцці Алены Казанцавай прыз, які яна атрымала за перамогу ў конкурсе аўтарскай песні, што праходзіў у Мінску ў 1987 годзе.
Верш Алены Казанцавай са зборніка «Ветер чужой» (Мінск, «Медыял», 2014):
Если в доме – мороз,
это значит: сантехник Володя
закрутил вентиля
и уснул, перепивши вина.
Если в доме тепло,
это значит – спасибо погоде,
это значит, что я
без тебя не замёрзну одна.
Ты однажды придёшь, --
и начнётся моё мирозданье,
и растают снега,
и очнётся от спячки Земля.
И согреет меня
долгожданное наше свиданье,
и сантехник Володя
раскрутит свои вентиля
Лямпавы радыёпрыёмнік «TELEFUNKEN» (Германія; сакавік 1939 г.). Адзін з нашых наведвальнікаў, пабачыўшы гэты прыёмнік, вельмі ўзрушыўся. Чаму? Успаміны дзяцінства. Канец 1930-х гадоў, Заходняя Беларусь. Бацька гэтага чалавека – селянін з вёскі Любкаўшчына, што пад Стоўбцамі. Ён так марыў аб радыёпрыёмніку, што набыў яго, прадаўшы гадавы ўраджай грэчкі. Хвалі радыёвяшчання з БССР добра прымаліся – і да гаспадара, у яго хату, слухаць песні на беларускай мове з усходняга боку прыходзілі суседзі. Аднойчы ўладальнік прыёмніка быў выкліканы ў паліцэйскі ўчастак, дзе яго папрасілі не збіраць людзей для праслухоўвання савецкіх перадач: «Слухай сам». Як прыгадваў наведвальнік, у Любкаўшчыне на той час было 30 двароў, у двух з іх меліся радыёпрыёмнікі. «TELEFUNKEN» з музейнага збору паходзіць з вёскі Казнадзеюшкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея