Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Зборнік матэрыялаў І Рэспубліканскага кразнаўчага форуму у 2 тамах

  • 22.01.2021

Шаноўныя сябры!

Няхай надышоўшы год будзе для Вас ўдалым і плённым, годам новых магчымасцяў і дасягненняў, напоўнены яркімі падзеямі і добрымі справамі. Жадаем Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, удачы, здзяйснення самых запаветных мараў!

З радасцю паведамляем аб тым, што І Рэспубліканскі кразнаўчы форум Беларусі ў рамках года малой Радзімы атрымаў лагічны працяг – пабачыў свет зборнік матэрыялаў форуму у 2 тамах.

Электронны варыянт выдання ў фармаце PDF можна спампаваць па спасылках:

Том 1 – прывітальныя словы, пленарнае паседжанне, секцыі «Краязнаўства ў сістэме навукова-даследчай працы» і «Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі».

Том 2 – секцыі «Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць» і «Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў», матэрыялы студэнцкай канферэнцыі «Моладзь у краязнаўстве», канферэнцыі школьнікаў «Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў».

Арганізатары форуму выказваюць шчырую падзяку генеральнаму спонсару музея – кампаніі JTI за фінансавую падтрымку, выдавецтву «Чатыры чвэрці» – за працу над выданнем, а таксама ўсім аўтарам дакладаў –за дзейнасць на ніве краязнаўства!

Да новых сустрэч у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь!