19 лістапада а 17.00 Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прэзентуе экспазіцыйную прастору "Старажытная Беларусь". Экспазіцыя адзіная ў краіне распавядае пра асноўныя моманты і этапы айчыннай гісторыі ад самых старажытных часоў да пачатку ХІХ ст.
Экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь як галоўнага гістарычнага музея краіны заклікана садзейнічаць развіццю самасвядомасці беларускага грамадства, прэзентуе старажытную гісторыю краіны, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці.
Музейная экспазіцыя "Старажытная Беларусь" ахоплівае перыяд айчыннай гісторыі ад эпохі палеаліту да ХІХ ст. Яна распавядае пра першапачатковае засяленне тэрыторыі нашай краіны, узнікненне племянных саюзаў крывічоў і дрыгавічоў, узнікненне першых на тэрыторыі Беларусі дзяржаўных утварэнняў, стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.
Экспанаты, якія прэзентуюць практычна ўсе фондавыя калекцыі, распавядаюць пра першыя паселішчы людзей на нашых землях, іх заняткі, вераванні, паступовае развіццё цывілізацыі. Сярод іх знаходзяцца неацэнныя гістарычныя артэфакты: прадметы першабытнага мастацтва і ўпрыгожванні, зброя, рыштунак, прадметы культу і многае іншае. У асобным раздзеле асвятляецца гісторыя кніжнай справы на Беларусі ў XVI – ХІХ стст., а таксама дзейнасць асветніка Францыска Скарыны.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея