Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Квіз «Археалагічнае лета з музеем 2.0»

  • 31.10.2020

Сябры! Нацыянальны гістарычны музей запрашае вас на квіз «Археалагічнае лета з музеем 2.0»!

31 кастрычніка. Субота. 16.00. Зал №12.

Мерапрыемства прысвечана прэзентацыі вынікаў археалагічных даследаванняў 2020 года. У гэтым палявым сезоне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытутам імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту праводзіў маштабныя раскопкі і разведачныя працы ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Падчас прэзентацыі ў фармаце гульні – археалагічнага квіза, будуць агучаныя асноўныя вынікі раскопак 2020 года, а таксама адбудзецца ўручэнне ганаровых сертыфікатаў і салодкіх падарункаў усім спонсарам і валанцёрам экспедыцыі.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Чакаем вас і вашых сяброў!