20 кастрычніка у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу фотавыстава Аліка Замосціна «Трансфармацыя».
Выставы фотамастака Аліка Замосціна ўжо сталі традыцыйнымі. Прыблізна раз у год ён збірае ў Нацыянальным гістарычным музеі сваіх паклоннікаў, кола якіх пастаянна пашыраецца, бо цікавасць да творчасці майстра ўзрастае, паколькі кожная новая яго калекцыя абсалютна непадобная да яго папярэдніх работ. І, бясспрэчна, яго фотамастацтва непадобнае ні на чыё іншае.
Алік Замосцін трансфармуе, інтэрпрэтуе ўвесь навакольны свет прадметаў і з’яў, напаўняе іх сваім сэнсам, псіхалогіяй, філасофіяй, эмоцыямі. Апошняе – самае галоўнае – нараджаецца інтуітыўна. Інтуіцыя – ключавое паняцце, рухаючая сіла, асноўны інструмент у творчасці Замосціна. Яно метафарычна, выразна, поўна фантазій і віртуознага іх увасаблення. Кветкі, плады, птушкі, фрагменты архітэктуры, святло і цемра, фігуры людзей – усё сплаўляецца ў новую драматургію, з якой Алік умела рэжысіруе ў сваім фотатэатры.
Шэраг праектаў, здзейсненых у папярэднія гады, ставіць задачу трансфармацыі стылю, формы і сюжэтнай лініі. Такі падыход дапамагае аўтару выходзіць на новы, нечаканы ўзровень, выбіраючы ўсе сродкі ў зададзеным накірунку, каб вычарпаць тэму як мага глыбей.
Адкрываецца зусім незвычайная выстава «Трансфармацыя»
Бязмежныя магчымасці апрацоўкі лічбавых фотаздымкаў адкрылі ў творчасці Аліка Замосціна іншую, супярэчліва-паўнаважкую, грань. Спрашаючы фотаздымак да звычайнай лініі, гіпертрафіруючы яго каляровае рашэнне, Аліку ўдаецца ствараць работы, да якіх хочацца вяртацца – разглядаць, разгадваць, аналізаваць.
На выставе будзе прадстаўлена каля 40 работ з новай серыі фатографа, якія кожны жадаючы можа набыць у любым фармаце.
Каардынатар праекта – Аўчыннікава Дар’я (+375 29 159-78-21)
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея