Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Музей шакаладу "Nikolya"

  • 16.11.2014

Выстава дае магчымасць убачыць сапраўдныя шакаладныя цуды, выкананыя выключна рукамі крымскага шакалацье Мікалая Папова. Шакалад, марцыпан, цукровае дражэ – усё зліта разам і ўяўляе сабою неверагодна фантастычную атмасферу Музея шакаладу.

Тут прадстаўлена больш за 100 вырабаў з шакаладу, у тым ліку прадметы зробленыя адмыслова для Мінска і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Аўтар працягне праводзіць эксклюзіўныя майстар-класаў па працы з шакаладам і марцыпанам і па вырабе цукерак ручной працы.